Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Паэты

Раіса Андрэеўна Баравікова нарадзілася 11 мая 1947 года ў вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Андрэй Мікалаевіч Баравікоў, родам з Магілёўскай вобласці, ваяваў у 345-м партызанскім атрадзе Рамана Яроцкага і пасля вайны застаўся на Бярозаўшчыне, працаваў у райпо фінансістам. Маці, Ніна Уладзіміраўна (Шыманская), дзяўчынкай складала вершы на польскай мове, добра малявала.

Мiкалай Iванавiч Сянкевiч нарадзiўся 20 лютага 1957 года на хутары Паянтрый паблiзу вёскi Асiпавiчы Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласцi. Бацька працаваў трактарыстам, а маці – даяркай. Мікалай скончыў Асіпавіцкую сярэднюю школу (1974), затым – Пiнскае СПТВ-43 механiзацыi мелiярацыйных работ (1975), служыў у Савецкай арміі.

Алена Аляксандраўна Iгнацюк нарадзiлася 23 лютага 1962 года ў вёсцы Осаўцы Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1983 годзе Алена Ігнацюк скончыла фiлалагiчны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагiчнага iнстытута iмя А. С. Пушкiна. Працавала настаўнiцай у Белiнскай сярэдняй школе Драгiчынскага раёна, выкладчыкам у Брэсцкiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя А. С. Пушкiна. З 1999 па 2004 гады  старшы навуковы супрацоўнiк Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра iмя Ф. Скарыны (Мiнск). Цяпер выкладае культуралогiю i эстэтыку, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у Палескiм дзяржаўным унiверсiтэце (Пiнск).

Венанцы Вікенцьевіч Бутрым нарадзіўся 9 верасня 1936 года ў горадзе Баранавічы Навагрудскага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння школы пайшоў у ПТВ, працаваў электрыкам. У 1965 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці настаўнік чарчэння і малявання. Падчас вучобы працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў СШ № 9 г. Мінска. Па заканчэнні вучобы (1960) вярнуўся ў родны горад і два гады працаваў настаўнікам СШ № 1.

Аляксандр Канстанцінавіч Касконарадзіўся 10 снежня 1951 года ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёнаБрэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сям’і.Бацька, Канстанцін Рыгоравіч, лічыўся сярод вяскоўцаў майстрам на ўсе рукі. Маці, КсеніяВасільеўна, працавала ў мясцовым калгасе трактарысткай.

Францішак Карпінскі нарадзіўся 4 кастрычніка 1741 года ў вёсцы Галаскоў Рэчы Паспалітай (цяпер Каламыйскага раёна Івана-Франкоўскай вобласці, Украіна). Вучыўся ў калегіі езуітаў у Станіслававе, скончыў езуіцкую акадэмію ў Львове (1762), дзе атрымаў ступень доктара філасофіі і гуманітарных навук і ступень бакалаўра тэалогіі. Затым вывучаў замежныя мовы і біялогію ў Вене.

Фёдар Мікалаевіч Глінка нарадзіўся 8 чэрвеня 1786 года ў сяле Сутокі Духоўшчынскага павета Смаленскай губерні ў небагатай дваранскай сям’і. У 1803 годзе скончыў Пецярбургскі кадэцкі корпус, быў выпушчаны прапаршчыкам у Апшэронскі пяхотны полк.

Іван Сцяпанавіч Патаповіч (Янка Чабор) нарадзіўся 11 ліпеня 1911 года ў вёсцы Рачканы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай патрыярхальнай сялянскай сям’і. Дзеці змалку прывучаліся да працы, дапамагалі па гаспадарцы.

Першапачатковую адукацыю Іван атрымаў у польскай школе ў роднай вёсцы, паступіў у чацвёрты клас Віленскай беларускай гімназіі. Разам з ім вучыўся Якуб Міско (1911–1981), які стаў журналістам, пісьменнікам, заслужаным дзеячам культуры БССР (1967). Якуб Герасімавіч запомніў Івана як высокага, хударлявага хлопца, з адкрытым тварам, у рагавых акулярах. Ён быў прыветлівы, вучыўся старанна. У час вучобы захапіўся беларускай літаратурай, асабліва любіў вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Іван Патаповіч скончыў гімназію ў 1931 годзе, затым вучыўся ў Віленскім універсітэце. Студэнтам стаў членам КПЗБ, вёў прапагандысцкую работу сярод студэнтаў-беларускаў.

Уладзімір Ігнатавіч Кітаеўскі нарадзіўся 16 чэрвеня 1896 года ў вёсцы Стаўпы Кобрынскага павета (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацькі – Ігнат Іванавіч Кітаеўскі, унтэр-афіцэр, і Ганна Васільеўна Кескевіч,дачка пісара, – родам з Камянца. Маці была адукаванай жанчынай, валодала французскай мовай. У сям’і было трое сыноў: Хфедар, Пётр і малодшы Уладзімір.

Старонка 12 з 19